• БИОГРАФИЯ
• ТЕАТР
• КИНО
• ПРЕССА
• ФОТОГРАФИИ
• КОММЕНТАРИИ
Если Вы заметили неточность,
если Вы располагаете
дополнительными
сведениями, напишите администрации или оставьте
сообщение в Гостевой.
Спасибо. |
|
АКТЕРЫ — К — АЛЕКСАНДР КАШПЕРОВ
 |
Кашперов Александр Борисович |
Самае кароткае «Рабаванне...»
С.А.
А самы галоўны падарунак - любоў!
Сёння свой 65-ы дзень народзінаў адзначае папулярны акцёр тэатра і кіно Аляксандр КАШПЕРАЎ. «Някруглая», здавалася б, дата сталася добрай нагодай для артыста, каб сабраць сяброў і прыхільнікаў на творчы вечар. Падзеі ў «родным» для Аляксандра Барысавіча мінскім Тэатры-студыі кінаакцёра пачнуцца з вадэвіля «Рабаванне апоўначы», дзе імяніннік выконвае галоўную ролю не толькі сярод дзейных асоб, але і як рэжысёр-пастаноўшчык...
- «Рабаванне апоўначы» па п'есе Міраслава Мітровіча для творчага вечара мы абралі таму, што гэта... кароткі спектакль, у адным акце. Пакуль не ведаю, які сюрпрыз мне падрыхтавалі калегі па сцэне, але спадзяюся, яны не стомяцца пад час кароткай, аднаактовай пастаноўкі, - як заўсёды, з жартам, падышоў да размовы з карэспандэнтам «К» Аляксандр Барысавіч. - Калі больш сур'ёзна, то лічу «Рабаванне апоўначы» адной са сваіх найвялікшых творчых удач апошнім часам...
- І ў вас ёсць з чаго выбіраць, бо Аляксандр Кашпераў - адзін з самых запатрабаваных акцёраў як у беларускім тэатры, так і ў кіно...
- Так. Дзякаваць богу, здымаюся часта. Калі адказаць на пытанне аб сваіх любімых ролях у кіно, то тут трэба назваць, найперш, «Масакру» Андрэя Кудзіненкі, «Дасціш фантасціш» Аляксандра Канановіча, «Зграю» Дзмітрыя Зайцава, тэлевізійны серыял «Помста» Уладзіміра Янкоўскага... Ролям у гэтых стужках я вельмі рады! Што да Тэатра-студыі, то тут мне вельмі падабаецца працаваць у спектаклях «Тэатр купца Япішкіна» Аляксандра Бяспалага і Уладзіміра Грыцэўскага, «Забыцца на Герастрата» Аляксандра Яфрэмава. А ў «Рабаванні апоўначы» я і сам выступіў у якасці пастаноўшчыка, што мне, лічу, удалося.
- Адчуваецца, Тэатр-студыя кінаакцёра - родны дом для Аляксандра Кашперава...
- Так! Колькі разоў атрымліваў прапановы змяніць тэатр, горад, краіну, і кожны раз упэўнена даваў адмову! Тэатр-студыя, яе калектыў - родныя для мяне паняцці. Апошнім разам, калі запрашалі ў адзін з тэатраў Санкт-Пецярбурга, то так і сказаў: Мінск - галоўны для мяне горад, хоць вырас я ў Маскве.
- І, пэўна, як для многіх акцёраў, тэатр больш родны, чым кіно?..
- Вы маеце рацыю. Не бачу сябе без Тэатра-студыі, на іншай сцэне. Што да кіно, то праца на здымачнай пляцоўцы заўсёды больш напружаная, нервовая, таму акцёры з такім задавальненнем і працуюць на тэатральнай сцэне. Зразумела, і ў тэатры ёсць свае мінусы. Але ад працы ў нас я атрымліваю сапраўдную асалоду! Зрэшты, на недахоп увагі з боку рэжысёраў не магу паскардзіцца: на сённяшні дзень, улічваючы працу па агучванні, у мяне больш за дзве тысячы работ!
- І сапраўды, Аляксандр Кашпераў - адзін з самых «медыйных» твараў сярод нашых акцёраў... Звычайна артыстаў пачынаюць пазнаваць на вуліцы пасля іх з'яўлення ў рэкламных роліках...
- Не паверыце, але мяне спыняюць на вуліцы прыхільніцы спектакля «Забыцца на Герастрата», у якім я выконваю галоўную ролю!
- Не сумняваюся, што яны, прыхільніцы, дораць любімаму акцёру розныя цікавыя рэчы. Які самы незвычайны падарунак, апрача кветак, вы атрымлівалі пасля спектакля?
- Любоў! Лічу, гэта галоўнае, што можна падарыць чалавеку!
«Культура», № 24 (995) от 1 июня 2011 г. |
|
|
|