• БИОГРАФИЯ
• ТЕАТР
• КИНО
• ПРЕССА
• КОММЕНТАРИИ
Если Вы заметили неточность,
если Вы располагаете
дополнительными
сведениями, напишите администрации или оставьте
сообщение в Гостевой.
Спасибо. |
|
АКТЕРЫ — Ш — ФЕДОР ШМАКОВ — ЧТОБЫ ПОМНИЛИ

Фото А. Хитрова

«Алазанская даліна» К.Губарэвіча, І.Дорскага. Ф.Шмакаў (Астап), З.Канапелька (Галя). 1949.

«Шостае ліпеня» М.Шатрова. У ролі Леніна. 1967.

«А досвіткі тут ціхія» паводле Б.Васільева. Ф.Шмакаў (Васкоў), Т.Шашкіна (Рыта Асяніна). 1971.

«Мяшчане» М.Горкага. Л.Пісарава (Акуліна Іванаўна), Ф.Шмакаў (Бяссеменаў). 1987.

«Несцерка» В.Вольскага. Несцерка.

«Лебядзіная песня» А.Чэхава. Светлавідаў. 1988. |
Шмаков Федор Иванович
|
Фёдар Шмакаў. Выдатны артыст, ганаровы Несцерка
Людміла Грамыка
Лёс так вызначыў - Фёдар Шмакаў сёння адзіны, хто відавочна i найбольш поўна ўвасабляе гісторыю Коласаўскага тэатра. Уласнай персонай. Увогуле, у ягонай біяграфіі шмат дзіўнага, па сённяшнім часе нават неверагоднага... Нарадзіўся ў Пеграградзе ў 1917-м. Пачынаў у Падмаскоўі слесарам нa рамонтна-механічным заводзе. Скончыў Ленінградскі тэатральны інстытут на курсе ў В.Мяркур'ева. Разам з Д.Арловым распачынаў Дзяржаўны рускі драматычны гэатр у Магілёве. З 1941 года - акцёр Беларускага тэатра імя Якуба Коласа. Народны артыст СССР, якіх увогуле ў Беларусі заўсёды на пальцах можна было пералічыць. Вядомы кінаакцёр. На ягоным рахунку шэраг тэатральных пастановак. Ролі выконваў самыя розныя - у беларускім, класічным i савецкім рэпертуары. Іграў Гарацыо ў «Гамлеце», Акіма ва «Уладзе цемры», Мураўёва ў «Кастусю Каліноўскім», Прысыпкіна ў «Клапе», Мурамскага ў «Вяселлі Крачынскага». Выконваў ролю Леніна. Зразумела, апошняе ў савецкі час каментарыяў нe патрабавала. Стаў стваральнікам брэнду знакамітага Несцеркі, якога іграў на коласаўскай сцэне амаль сорак гадоў. Сёння знаходзіцца ў добрай творчай форме, заняты ў рэпертуары, рыхтуе бенефіс да дзевяностагоддзя. Увогуле, належыць да тых акцёраў, якіх надзвычай упрыгожвае ўзрост. Чысты i светлы. Здаецца, часавы фільтр навёў узорны парадак у акцёрскай свядомасці. Рэшта - чыстае мастацтва, зусім нe абцяжаранае колішнім сацыяльным заказам. Хоць наша гаворка пачалася досыць нечакана.
- Вось я пацікавіўся ў Віталя Баркоўскага: «Ці будзе сход калектыву перад адпачынкам?» А потым мы абмяняліся трагічнай навіной пра наш першы беларускі спутнік. Раніцай уключыў тэлевізар, і раптам - сумнае паведамленне... Але... пра што ў нас будзе размова? Зрэшты, адну вам катэгарычную ўмову стаўлю. Прашу гаварыць гучна, a то буду перапытваць. Бо Шмакаў малады яшчэ, 89 з паловай толькі, таму апрача многіх іншых недахопаў ёсць і гэты...
Коласаўскі тэатр вы ведаеце лепей за іншых, бо звязаны з ім моцна і непарыўна. Прыгожае жыццё - прыгожы тэатр... Але як усё распачыналася?
- У Ленінградскі тэатральны інстытут на выпуск майстэрні Мяркур'ева прыехаў Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў і запрасіў у Магілёў ствараць новы тэатр. Прапанова была зроблена курсу, і менавіта гэта ўсё вырашыла. Імкненне працаваць дзе-небудзь яшчэ знікла. Урэшце 1 жніўня 1939 адкрыўся Рускі тэатр у Магілёве, асноўны калектыў якога склалі мы, ленінградскія выпускнікі.
Неўзабаве трапілі на гастролі ў Віцебск, і гэты горад мне спадабаўся надзвычайна. Думаю, што лёс мой быў прадвызначаны.
Вайна заспела нас на гастролях у Беластоку. А чацвёртай раніцы прачнуліся ад выбухаў бомб. Выскачылі ў двор... Вырашылі, што ідуць вучэнні, і пайшлі дасыпаць. Праз гадзіну грукат у брамку: «Вайна!» Днём мы яшчэ рэпеціравалі, потым нам сказалі: «Ад'язджайце хто як можа». Мы, група моладзі, селі ў купэ цягніка «Беласток - Уладзівасток» і пад вечар паехалі. За двое сутак даехалі да Оршы. У Віцебску працавала мая першая жонка Зінаіда Канапелька, у нас нарадзіўся сын, якому было толькі тры месяцы. Таму я вырашыў ехаць у Віцебск. Пайшоў да мастацкага кіраўніка А.Ільінскага. Так і сталася: з пачатку вайны, з чэрвеня 1941 года, я - акцёр Тэатра імя Якуба Коласа.
Вы прадстаўнік рускай акцёрскай школы, якая зрабілася асноўнай і на Беларусі. Хто найбольш паўплываў на фарміраванне вашага прафесійнага майстэрства?
- Найперш выдатны майстар Васіль Мяркур'еў. Потым - Дзмітрый Арлоў, глыбокі псіхалагічны акцёр, які шмат іграў сам і ствараў цудоўныя яркія вобразы. У Коласаўскім тэатры на мяне ўплывалі незабыўныя Аляксандр Ільінскі і Павел Малчанаў. Два стоўпы. Іх досвед лёгка пераймаўся, і працуючы ў эвакуацыі ва Уральску, я ніякіх прафесійных складанасцей не адчуваў.
Што зрабілася для вас галоўным у прафесіі? Вас найбольш цікавіла жыццё чалавечага духу ў прапанаваных абставінах?
- Тэатры ў той час існавалі розныя. Былі тэатры вялікай жыццёвай праўды, з рэальнымі, зямнымі пачуццямі герояў... Былі і такія, дзе акцёры ніводнага слова не маглі вымавіць папросту, ніводнай фразы. Ім абавязкова трэба было кожны сказ амаль што праспяваць, вымавіць напышліва. Гэта былі прадстаўнікі класіцызму ў мастацтве. Але я трапіў у тэатр вялікай жыццёвай праўды, і менавіта гэта мне было заўсёды цікава на сцэне.
Авангардам лічылася псіхалагічна дакладнае глыбокае існаванне ў вобразе?
- Гэта не было асаблівай навіной. Паспяхова існавалі МХАТ, іншыя падобныя тэатры ў Маскве і Л енінградзе. Дарэчы, у маім рэпертуары было шмат роляў, якія маглі б падштурхнуць да крыху іншай манеры ўвасаблення сцэнічнага вобраза. Напрыклад, роля Авадня паводле знакамітага твора Э.Л.Войніч, якую я іграў яшчэ вельмі маладым. Авадзень мог увасабляць такія нястрымныя і моцныя страсці! Але я паказваў яго вельмі тактоўным і простым. Toe ж - у «Амерыканскай трагедыі», у вобразе маладога Клайда. Я імкнуўся ніколі не выходзіць за межы жыццепадабенства. Акцёры, «спяваючыя» на драматычных падмостках, заўсёды падаваліся мне фальшывымі.
Былі тэатры вялікай жыццёвай праўды, былі класіцысцкія і былі авангардныя, у якіх пераважала форма. Маю на ўвазе тое, што ішло ад традыцый Меерхольда. Як вы ставіліся да падобных прапаноў?
- Пасля вайны авангардных тэатраў існавала няшмат. Прынамсі, убачыць што-небудзь прынцыпова новае было даволі складана. Тэлебачанне яшчэ не распаўсюдзілася, убачыць штосьці на ўласныя вочы было складана. Але ж я да ўсяго гэтага ставіўся адмоўна. Я не разумеў, навошта стаяць на галаве, калі трэба проста з'есці талерку' баршчу? Усё маё жыццё праходзіла ў Тэатры імя Якуба Коласа, які трымаўся на вельмі зямных, нармальных акцёрскіх праявах. Адпаведным чынам падбіралася рэжысура. Коласаўцы заставаліся коласаўцамі пад кіраўніцтвам розных пастаноўшчыкау - доўгі час, што б тыя ні ставілі. Дый нас асабліва і не прымушалі пераходзіць на чужыя рэйкі. А.Скібнеўскі, С.Казіміроўскі, Н.Лойтар, В.Мазынскі, нарэшце, В.Маслюк спавядалі тэатр глыбокай жыццёвай прауды. Калі Валерый Маслюк ставіў «Караля Ліра», ён прапанаваў шмат своеасаблівых хадоў. Дастаткова сказаць, што на сцэне знаходзіўся корпус разбітага самалёта, валяліся шматкі саломы. Але па сутнасці ў сваёй трактоўцы рэжысёр не выходзіў за рамкі традыцыйнага Коласаўскага тэатра. Леанід Трушко іграў Ліра вельмі проста, па-зямному.
Што ў Коласаўскім тэатры з'яўляецца вызначальным, вылучае яго сярод іншых калектываў?
- Я працую ў гэтым тэатры 65 гадоу і люблю яго за сілу і яркасць выяўленых на сцэне страсцей. За глыбіню чалавечых пачуццяў. Здаецца, у нас ніколі не было сумных спектакляў, нецікава прачытаных п'ес. На сцэне пе проста халоднае высвятленне адносін, а глыбокія і хвалюючыя драматургічныя творы. Уласна кажучы, наш тэатр заусёды імкнуўся да раскрыцця яркіх эмоцый у дыхтоўных драматургічных творах. Безумоўна, гэта нікога не пакідала абыякавым, адбівалася на успрыманні і ацэнках нашых спектакляў гледачамі. Кепска, калі гледачы прыходзяць у тэатр толькі збоку зірнуць па пэўныя драматургічныя падзеі. Важна, каб яны пражывалі іх разам з намі, часам выціраючы вочы хусцінкай. І яшчэ, мы заўсёды імкнуліся прытрымлівацца зямнога пераканальнага сэнсу.
А асабіста для вас што найбольш важна ў кантактах з гледачамі - эмацыйнае яднанне, спавядальнасць, жаданне праз ролю распавесці тое, чаго апрача вас не ведае ніхто?
- Калі б за маё доўгае сцэнічнае жыццё хтосьці хоць раз сказаў мне, што па сцэне Шмакаў халодны, як сабачы нос, - я б моцна засмуціўся. Для мяне гэта б азначала толькі адно: выбірай іншую прафесію. Акцёр пражывае чужое жыццё ў той або іншай п'есе. Умовы такія, што неабходна паказаць, давесці яго гледачам за дзве, максімум за тры гадзіны сцэнічнага часу. I зрабіць гэта трэба так, каб людзі ў зале сядзелі, так бы мовіць, з адкрытым ротам. Каб ніхто не абдымаў сваю суседку, не кашляў і не смаркаўся. Каб зала - замірала! Перад гледачамі кавалак чалавечага лёсу - магутны, аб'ёмны. I калі тэатр узяўся за тую або іншую п'есу, важна разабрацца, чым жывуць і што перажываюць героі, чаму робяць тое або іншае. Галоўнае - не скокі і мізансцэны, а думкі, пачуцці герояў. Калі смех - дык да ўпаду! Усё мусіць быць пераканальна, цікава, выразна. Толькі такі тэатр, на маю думку, і можа быць любімым. I не выпадкова Коласаўскі тэатр зачароўвае мяне на працягу доўгіх гадоў жыцця ў ім.
Назавіце тры самыя любімыя ролі.
- Тры - гэта вельмі мала. Любімых роляў у мяне значна больш. Як ні дзіўна, пачну з Бясссменава ў «Мяшчанах» М.Горкага. Гэты вобраз мяне моцна ўзрушыў. «Авадзень» паводле Э.Л.Войніч. Для мяне Авадзень быў звышнармальным чалавекам па сваіх перакананнях і страсцях. Пасля прэм'еры мы гэты спектакль за месяц сыгралі 30 разоў! Гараднічы ў «Рэвізоры» М.Гогаля. Вельмі любіў ролю Васкова ў спектаклі «А досвіткі тут ціхія» паводле Б.Васільева. Вайну я ведаўне па чутках, у франтавой брыгадзе быў на пярэднім краі. I да Васкова, які камандаваў дзяўчаткамі, што гінулі ў яго на вачах, ставіўся асабліва трапятліва. Ён уражваў глыбокімі чалавечымі якасцямі. Цікава было іграць Прысыпкіна ў «Клапе» У.Маякоўскага. Аляксандр Ільінскі, першы выканаўца ролі Несцеркі, перадаў яе мне. Несцерку іграў амаль сорак гадоў...
Для любога адметнага драматургічнага твора галоўнае - не проста побытавы сюжэт з нейкімі чалавечымі канфліктамі і страсцямі. Бо жыццё ўзнаўляецца аўтарам не дзеля таго, каб сказаць, што Іван Іванавіч працуе інжынерам або дырэктарам, а Марыя Іванаўна - настаўніцай або прадаўцом. Драматург распавядае пра людзей, у якіх усё нешараговае. Драматычнае, трагічнае, смешнае. Тады гэта - тэатр. Адпаведна і персанаж, якога іграе акцёр, павінен выклікаць моцныя чалавечыя эмоцыі.
А ў жыцці вы чалавек тэмпераментны? Адкуль узнікаюць сілы, энергія? Адкуль увогуле імкненне пражываць чужыя жыцці, перажываць чужыя страсці, адчуваць чужы боль?
- Нарадзіўся ў простай, нармальнай сям'і. Бацька быў надзвычай спакойным чалавекам. I ніхто ніякіх адносін да тэатра не меў. Але я яшчэ ў школьнай самадзейнасці спрабаваў нейкія п'ескі пісаць і ставіць. Хоць, канешне, глупства ўсё тое было. Ды толькі адкуль узлікла любоў да тэатра - не ведаю. Адно пэўна, мне хацелася нечагa звыш нармальнага жыцця. Рамантыка вабіла. Гадоў у дванаццаць падбухторыу чатырох хлапчукоў употай збегчы на Каўказ. Маўляў, там пабудуем хатку, будзем здабываць грошы, жыць. Селі на начны цягнік, збіраліся даехаць да Масквы, адтуль рухацца далей. Але нас высадзілі на бліжэйшай станцыі, давялося пехам вяртацца дадому. Потым быў аматарскі гурток, Ленінградскі тэатральны інстытут... Далей - вы ведаеце.
Як змяняліся вашы ўражанні ад Коласаўскага тэатра цягам жыцця?
- Калі ў тэатры працавалі пачынальнікі і нашы славутыя карыфеі А.Ільінскі, П.Малчанаў, М.Бялінская, А.Радзялоўская, І.Матусевіч, Л.Шэлег, М.Міцкевіч, А.Трус, - ён быў цудоўны. Толькі якой бы таленавітай ні была трупа, не менш, чым ад акцёраў, поспех тэатра залежыць ад рэжысуры. Многае залежыць ад здатнасці пастаноўшчыка працаваць з канкрэтным калектывам. Ад умення адчуваць і разумець, якія творы варта браць менавіта для гэтай трупы. Возьмеш не тое - атрымаецца глупства. Будзе адпавядаць - нутру, сэрцу, прыродзе, думкам і фантазіям акцёраў, - будзе падзея. За 80 гадоў праз Коласаўскі тэатр прайшло шмат галоўных і чарговых рэжысёраў. Намі кіравалі людзі, узгадаваныя Коласаўскім тэатрам, з намі працавалі людзі, якія трапілі сюды выпадкова. Той, хто спрабаваў узяць наш тэатр з наскоку, доўга тут не затрымліваўся. I, як правіла, за такімі рэжысёрамі не было сур'ёзных значных спектакляў. Мне здаецца, што Коласаўскі тэатр заўсёды прымае рэжысёраў, якія ўнутрана лічаць, што трапілі ў свой тэатр. Роднасць творчасці адчуваецца заўжды. Нам не былі чужымі Б.Эрын, Л.Скібнеўскі, В.Мазынскі, Н.Лойтар, С.Казіміроўскі. Усе яны стваралі тэатр глыбокага акцёрскага зместу.
Як ставіцеся да моладзі? Верыце, што традыцыі Коласаўскага тэатра праз іх будуць мець працяг?
- Безумоўна, сярод маладых ёсць здольныя і таленавітыя. Многія з іх вучыліся прафесіі ў студыі пры Тэатры імя Якуба Коласа, і толькі некалькі асоб атрымалі адукацыю ў Акадэміі мастацтваў. Toe, што яны імкнуцца стаць акцёрамі і прыкладаюць для гэтага пэўныя намаганні, - заўважна. Ці змогуць калі-небудзь упэўнена сказаць: мы акцёры старэйшага ў краіне нацыянальнага тэатра і, з пункту гледжання творчасці, адчуваем тут сябе добра, - невядома. Жыццё пакажа.
Адна з апошніх вашых работ - роля Пэна ў спектаклі «Ружа ў чыстым полі» У.Драздова...
- Вельмі люблю гэтую ролю. З розных крыніц пра Пэна вядома, што ён быў не толькі адметны мастак, але і непадобны да іншых чалавек. З асаблівым лёсам. Адукацыю атрымаў у Піцеры. Стварыў у Віцебску не акадэмію мастацтваў, як марыў Шагал, a вучылішча. Быў загадкавай асобай і вельмі добрым, шчодрым чалавекам. У ягонай біяграфіі засталіся цёмныя плямы. Жыццё скончыў трагічна. Пэна знайшлі забітым ва ўласнай кватэры і дагэтуль невядома, хто забойца... Падчас спектакля я хвалююся як ніколі. Здавалася б, што можна зрабіць на камернай сцэне ў спектаклі, які доўжыцца ўсяго толькі гадзіну і дзесяць хвілін? Ды застаецца ўнутранае адчуванне, што гэтую гадзіну я пражываю з нечым вельмі добрым. I гледачы прымаюць маю работу надзвычай прыязна.
Ці лічыце вы, што тэатр пэўным чынам павінен быць звязаны з жыццём і людзьмі?
- Пэўным чынам? Канешне. Толькі як - не ведаю. У мяне было шмат сустрэч з гледачамі па-за межамі тэатра. Размоў, выказванняў пашаны, запрашэнняў. Магчыма, нясціпла гэтак гаварыць, але віцебскія гледачы мяне любяць. Калі на гастролях ігралі спектакль «ІІраўда - добра, a шчасце лепш», дзе я выконваў ролю Гразнова, за кулісы з падзякаю прыходзілі натоўпы гледачоў. Калі кажу «натоўпы» - маю на ўвазе чалавек 15-20, не менш. Да свайго юбілею абраў пастаноўку «Позняга кахання» А.Астроўскага. Вядома, калі мастацкае кіраўніцтва даверыць.
А што датычыцца славутага «Несцеркі»?
- Спектакль узнаўляецца да 80-годдзя Коласаўскага тэатра. Нядаўна вывесілі размеркаванне роляў. Трэці выканаўца ролі Несцеркі - Фёдар Шмакаў. Напісана - «ганаровы Несцерка». Не проста Несцерка, а менавіта ганаровы. Як гэта расшыфраваць - не ведаю. Хадзі і радуйся, ганаровы...
Вы пакрыўдзіліся на такую пашану?
- Галоўнае, каб удала патрапілі на выканаўцу ролі Несцеркі. У маім тлумачэнні ён не толькі блазен, але адначасова - і станоўчы персанаж. Дапамагае людзям і нічога кепскага не робіць. З простым народам - заўсёды па-добраму, з карыснымі парадамі. Спрытны, але ж звычайных людзей ніколі не падманвае. Зрэшты, я сказаў што не хачу прымаць удзел у рэжысуры гэтага спектакля... Таму што ўпяцёх раяль зручна перасоўваць, a ставіць спектакль - блеф. Але п'есу я ведаю назубок. Цалкам, увесь тэкст. Калі-небудзь скажу: «Дайце сыграю».
Калі б жыццё можна было пачаць спачатку - пайшлі б ізноў у тэатр?
- У тэатр - пайшоў бы. За сваё жыццё я паставіў шмат спектакляў. Здымаўся ў кіно - на «Беларусьфільме», на «Ленфільме», на кінастудыі імя Даўжэнкі. Падчас здымак было шмат запрашэнняў на працу. I я ад усіх, нават самых спакуслівых прапаноў, адмовіўся. Аказаўся дамаседам. Я - акцёр Коласаўскага тэатра і ніколькі пра гэта не шкадую.
«Мастацтва», № 9 (282), сентябрь 2006 г. |
|
|
|